27 лютага 2026, Пятніца, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадура звярнуўся да федэральнага суддзі ЗША

Мадура звярнуўся да федэральнага суддзі ЗША
Нікалас Мадура

З просьбай зняць з яго адно з абвінавачанняў.

Звергнуты кіраўнік Венесуэлы Нікалас Мадура запатрабаваў спыніць распачаты супраць яго судовы працэс у ЗША. Прычынай такога звароту ён назваў блакіраванне плацяжоў адвакату.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Як піша выданне, Мадура звярнуўся да федэральнага суддзі з просьбай зняць з яго абвінавачанні ў гандлі наркотыкамі. Ён сцвярджае, што ўрад ЗША блакуе фінансаванне яго юрыдычнай абароны з боку ўрада Венесуэлы.

У чацвер адвакат Мадуры Барры Полак паведаміў у судовым звароце ў Нью-Ёрку, што дзеянні Мінфіна ЗША неканстытуцыйна парушылі права Мадуры на адваката па ўласным выбары. Ён дадаў, што гэтае парушэнне патрабуе спынення справы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках