27 лютага 2026, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жэневе завяршылі яшчэ адзін раунд перамоваў аб міры ва Украіне

2
У Жэневе завяршылі яшчэ адзін раунд перамоваў аб міры ва Украіне

Падрабязнасці ад Умерава.

У Жэневе ўвечары 26 лютага завяршылі яшчэ адзін раунд перамоваў у двух фарматах — асобна з амерыканскім бокам і ў трохбаковым фармаце з удзелам ЗША і Швейцарыі. Пра гэта паведаміў сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў у Facebook.

Па выніках сустрэч украінскія перамоўнікі разам з прадстаўнікамі амерыканскага боку — спецыяльным пасланнікам Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам — правялі агульную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім пра вынікі сустрэчы і далейшыя крокі.

«Наступны раўнд рыхтуецца. Працуем над фіналізацыяй параметраў бяспекі, эканамічных рашэнняў і ўзгодненых пазіцый, якія павінны стаць асновай для далейшых дамоўленасцяў. Задача — зрабіць наступную трохбаковую сустрэчу з удзелам ЗША і Расіі максімальна прадметнай», — напісаў Умераў.

Ён адзначыў, што асаблівая ўвага была сканцэнтраваная на эканамічным блоку і доўгатэрміновых механізмах падтрымкі Украіны. На сустрэчы з амерыканскімі партнёрамі прадметна прапрацавалі дакумент па аднаўленні Украіны.

Умераў падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і яго камандзе «за актыўную ўключанасць і паслядоўную падтрымку працэсу».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках