«Спачатку падумала, што мне здаецца»
3- 26.02.2026, 20:17
- 6,004
Мінчанка зняла налепку з акцыйных цукерак і здзівілася.
Жыхарка Мінска звярнула ўвагу на пратэрмінаваныя цукеркі, якія прадаваліся пад выглядам акцыйных у краме «Копеечка» на вул. Карвата, 30, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
«Учора купіла чатыры цукеркі „Камунарка“, тры з іх аказаліся пратэрмінаваныя яшчэ ў кастрычніку (спачатку падумала, што мне здаецца). Налепкай з акцыяй заклеены тэрмін прыдатнасці, пры спробы зняць налепку ўсё здымаецца», — абурылася мінчанка ў сацсетцы і дадала, што пакінула скаргу ў кнізе прапаноў і заўваг.
Дзяўчыну ўразіў той факт, што гандлёвы аб’ект прадаваў тавар, які сапсаваўся яшчэ чатыры месяцы таму. Больш за тое, напэўна, супрацоўнікі ведалі пра пратэрміноўку, бо заклееным аказалася месца на ўпакоўцы з тэрмінам прыдатнасці.

«Будзьце ўважлівыя з такімі „акцыямі“», — папярэдзіла аўтарка допісу, які за тры дні паглядзелі амаль 150 тысяч разоў.
Найчасцей каментатары дзяліліся сваімі гісторыямі падобных пакупак і раілі скардзіцца на краму:
«Бярэце чэк, упакоўку і вяртаеце тавар, ён першапачаткова быў прададзены неналежнай якасці, нават калі вы яго спажылі — вам павінны вярнуць грошы».
«„Копеечка“ — вельмі хітры магазін. Купляла ў іх торт са зніжкай 50% — апынуўся з цвіллю (яе дбайна схавалі пад гіганцкай налепкай). Нядаўна купіла халву, тэрмін не паглядзела, на смак такая горкая, што шчокі зводзіць (таксама заклеілі тэрмін прыдатнасці штрыхкодам са зніжкай)».
Інцыдэнт прыцягнуў увагу санітарнай службы, і 23 лютага цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Партызанскага раёна правёў праверку крамы.
— Гэты факт прызнаны адміністрацыяй крамы. За выяўленыя парушэнні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў дачыненні да юрыдычнай асобы распачаты адміністрацыйны працэс, — паведамілі спецыялісты.