26 лютага 2026, Чацвер, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Брэсцчыне мужчына пайшоў з нажом на міліцыянтаў

3
На Брэсцчыне мужчына пайшоў з нажом на міліцыянтаў

Яму стрэлілі ў нагу.

Жыхар Бярозаўскага раёна, нібыта, пайшоў з нажом на міліцыянтаў — яму стрэлілі ў нагу. Потым яго перавязалі і затрымалі, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Усё пачалося з ананімнага паведамлення «з указаннем адной з вёсак Бярозаўскага раёна». Туды накіравалі нарад міліцыі, бо «інфармацыю неабходна было праверыць».

У вёсцы 34-гадовы мясцовы жыхар, як паведамляюць сілавікі, з яўнымі прыкметамі ап'янення, з нажом у руках накіраваўся ў бок міліцыянераў.

«Неаднаразовыя законныя патрабаванні супрацоўнікаў спыніцца і кінуць халодную зброю ён праігнараваў, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю навакольных. Міліцыянер зрабіў прыцэльны стрэл у нагу», — паведамілі ва УУС.

Мужчыне аказалі першую дапамогу і перадалі медыкам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках