Апошні дзень зімы парадуе беларусаў цяплом
- 26.02.2026, 16:27
Да +8.
У пятніцу, 27 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. Пераважна ападкаў не будзе, аднак уначы і раніцай месцамі магчымыя слабы туман і галалёд, на асобных дарогах — галалёдзіца. Вецер паўднёвы: уначы слабы або умераны, удзень — умераны.
Тэмпература ўначы складзе ад -1 °C на захадзе да -12 °C на ўсходзе краіны. Удзень паветра прагрэецца да -1…+5 °C, у заходніх раёнах — да 6–8 °C.
У суботу і нядзелю ападкаў амаль не чакаецца, толькі ўначы месцамі на паўночным усходзе, а ўдзень — у паўночна-заходніх раёнах магчымыя невялікія кароткачасовыя ападкі. Вецер паўднёва-заходні і заходні, умераны.
Начныя тэмпературы складуць ад -6…-8 °C на паўднёвым усходзе да +2 °C на захадзе. Удзень чакаецца 2–8 °C, а на захадзе краіны прагназуюць 9–13 °C.