26 лютага 2026, Чацвер, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольнены кіраўнік «Мінсктранса»

3
Звольнены кіраўнік «Мінсктранса»

Яго імя і біяграфія зніклі з сайта арганізацыі.

Гендырэктара «Мінсктранса» Алега Дзюбенкі, хутчэй за ўсё, звольнілі з пасады. Яго імя і біяграфія зніклі з сайта арганізацыі, заўважыла выданне «Зеркало».

Звесткі пра звальненне 58-гадовага гендырэктара спачатку з'явіліся ў профільных чатах транспартнікаў. Калі журналістка «Зеркала» патэлефанавала ў прыёмную гендырэктара, ёй адказалі, што ён больш не працуе.

Сакратарка не сказала, як даўно Дзюбенка пакінуў «Мінсктранс». Таксама невядома, па якой прычыне з ім разарвалі кантракт.

У маі 2020-га Алег Дзюбенка стаў выконваючым абавязкі гендырэктара «Мінсктранса» (да таго часу ён быў першым намеснікам). Афіцыйна на пасадзе яго зацвердзілі 31 ліпеня 2020 года. Усё жыццё Дзюбенка працаваў у транспартнай сферы, пачаўшы з майстра ў тралейбусным дэпо Мінска.

Сёлета ў сярэдзіне лютага ў Мінску некалькі дзён запар адбываліся масавыя перабоі ў рабоце тралейбусаў. Ці звязана звальненне Дзюбенкі з гэтымі праблемамі — невядома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках