Украінскі спецназ зайшоў у варожы тыл і ўчыніў акупантам «выбуховую» засаду
- 26.02.2026, 13:32
- 4,382
Паспяховую аперацыю паказалі на відэа.
На Паўночна-Слабажанскім напрамку байцы Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ зайшлі ў варожы тыл, заклалі выбухоўку і падарвалі маршрут пранікнення расійскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе ў Facebook Камандаванне ССА.
Як паведамляецца, спецыяльныя дзеянні правяло адно з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый на Паўночна-Слабажанскім напрамку.
Аэравыведка выявіла варожы маршрут з пунктамі назапашвання.
Згодна з «METT-TC» было прынята рашэнне, што правядзенне класічнай засады ўяўляе павышаную рызыку для групы спецыяльнага прызначэння.
Натомасць аператары ССА інфільтраваліся ў варожы тыл, заклалі выбухоўку ў месцах назапашвання і бяспечна эксфільтраваліся.
Вынік — знішчэнне ворага і пераразанне яго маршруту адходу на гэтым участку фронту.