Беларусь скупляе расійскія агуркі
10- 26.02.2026, 12:54
- 2,778
У нашай краіне дэфіцыт гэтай гародніны.
У 2025 годзе Беларусь стала галоўным пакупніком расійскіх агуркоў. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармагенцтвы са спасылкай на Расельгаснагляд.
У мінулым годзе Расія экспартавала 24,5 тыс. тоннаў агуркоў. На долю Беларусі прыпала з гэтага экспарту 17,1 тыс. тоннаў агуркоў. Другое месца заняў Казахстан — 5,5 тыс. тоннаў агуркоў.
Дарэчы, некалькі гадоў таму ў Беларусі была прынятая праграма па забеспячэнні краіны агуркамі і таматамі ў міжсезонне. Аднак праблемы з гэтай прадукцыяй узнікаюць перыядычна.