26 лютага 2026, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва абновіць Стратэгію нацбяспекі

Літва абновіць Стратэгію нацбяспекі

У тым ліку з-за гібрыдных атак рэжыму Лукашэнкі.

Літва абновіць сваю Стратэгію нацыянальнай бяспекі. Дакумент ухвалены Дзяржаўным саветам абароны і накіраваны на канчатковае зацвярджэнне ў парламент.

У Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Літвы асноўная ўвага надаецца падрыхтоўцы да абароны ў выпадку ўзброенай агрэсіі і ўзмацненню стрымлівання. «Абноўленая Стратэгія нацыянальнай бяспекі з'яўляецца адказам на зменлівую геапалітычную сітуацыю, нарастаючыя пагрозы і гібрыдныя атакі», — заявіла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене.

У дакуменце гаворыцца, што Літва і іншыя дзяржавы рэгіёна сутыкаюцца з экзістэнцыйнай пагрозай і што Расія здольная аднавіць свой патэнцыял для вядзення буйнамаштабнай канвенцыйнай вайны з НАТА да 2030 года. У сувязі з гэтым урад Літвы плануе далейшае развіццё сваіх узброеных сіл, пашырэнне ваеннай інфраструктуры і ўмацаванне грамадзянскай устойлівасці.

Прэм'ер-міністр Ругінене падкрэсліла, што абнаўленне Стратэгіі нацыянальнай бяспекі падцвярджае прыхільнасць Літвы калектыўнай абароне ў межах НАТА і супрацоўніцтву ў Еўрасаюзе і выразна паказвае, што нацыянальная бяспека застаецца прыярытэтам.

У абноўленым дакуменце таксама разглядаюцца пагрозы з боку Беларусі і Кітая. Да праблемаў таксама адносяцца нарастаючая залежнасць грамадства ад інфармацыйных тэхналогій, зніжэнне нараджальнасці і ўзмацненне міграцыйнага ціску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках