25 лютага 2026, Серада, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

230 галоўных энергетычных аб'ектаў Украіны часткова прыкрытыя сістэмамі NASAMS

1
230 галоўных энергетычных аб'ектаў Украіны часткова прыкрытыя сістэмамі NASAMS

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Ва Украіне вызначаныя 230 прыярытэтных энергетычных аб'ектаў, частку якіх ужо абараняюць сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) NASAMS. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на сумесным брыфінгу з прэм'ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стёрэ, апублікаваным на YouTube 25 лютага.

Паводле слоў прэзідэнта, цяпер ва Украіне працуе некалькі сістэм NASAMS.

«Існуе адпаведная інфраструктура гэтых сістэм. Ідзецца не пра адну, дзве ці пяць установак — іх больш. Не хачу цяпер называць канкрэтную колькасць, але ўсе сістэмы NASAMS працуюць дзеля захавання нашай энергетыкі», — падкрэсліў Зяленскі.

Прэзідэнт удакладніў, што сярод усіх энергетычных аб'ектаў Украіны 230 вызначаныя прыярытэтнымі, і менавіта яны маюць патрэбу ў першачарговай абароне.

«Гэта складаная задача, але частку з іх ужо абараняюць сістэмы NASAMS», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама паведаміў, што падчас зімовых атакаў Расія прымяняла не толькі крылатыя, але і балістычныя ракеты. Украіна ў межах праграмы PURL атрымлівала ад ЗША пакеты Patriot PAC-2 і Patriot PAC-3, але ракеты PAC-2 не здольныя эфектыўна перахопліваць балістычныя мэты.

Зяленскі адзначыў падтрымку Нарвегіі, якая была адным з найбуйнейшых донараў праграмы PURL і адным з самых аператыўных партнёраў па закупках амерыканскай зброі, перадусім ракет для СПА. Паводле стану на сёння, унёсак Нарвегіі дасягае $970 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках