25 лютага 2026, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі назваў дату і фармат новых перамоваў

1
Зяленскі назваў дату і фармат новых перамоваў
Уладзімір Зяленскі

Спачатку двухбаковая сустрэча з ЗША, потым падрыхтоўка кантактаў з Расіяй.

У чацвер, 26 лютага, сакратар РНБО Рустэм Умераў сустрэнецца з амерыканскімі перамоўцамі Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам.

Пра гэта паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага журналістам.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што гэта будзе першая двухбаковая сустрэча з прадстаўнікамі ЗША.

«Першае пытанне — гэта prosperity package, гэта значыць пакет аднаўлення Украіны, і будуць абмяркоўваць дэталі. Другое пытанне — будуць рыхтавацца да трохбаковай сустрэчы, якая ўжо будзе з Расіяй, і яна, на наш погляд, будзе ў пачатку сакавіка», — сказана ў ягонай заяве.

Акрамя таго, падкрэсліў Зяленскі, Умераў атрымаў заданне па абмеркаванні дэталяў абмену.

Прэс-сакратар сакратара РНБО Дыяна Давіцян паведаміла журналістам, што сустрэча Умерава з амерыканскімі перамоўцамі адбудзецца ў Жэневе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках