25 лютага 2026, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зляталі» на Балі за 0 рублёў»

4
«Зляталі» на Балі за 0 рублёў»

Беларусы паказалі, як зладзіць самае простае падарожжа ў жыцці.

Колькі разоў цягам працоўнага дня вам хочацца захлопнуць ноўтбук, а можа, і стацыянарны камп’ютар? Ёсць абсалютна нічым не пацверджанае падазрэнне, што стомленасць можа накочвацца некіраванай бурай. Зрывацца ў адпачынак заўтра — недасягальны раскошны максімум. А што, калі зрабіць перапынак хаця б на адзін дзень і ўзяць, нарэшце, дадому не працу, а адпачынак? Журналісты Onliner вырашылі правесці эксперымент і зладзіць сабе экзатычнае анлайн-падарожжа, не выходзячы з дому.

У чым сутнасць эксперыменту?

Логіка была простай. Лічыцца, што 15-хвілінны дзённы сон можа цалкам аднавіць сілы да вечара. А што, калі адзін дзень якаснага адпачынку таксама здольны зняць хранічную стомленасць хаця б на пару месяцаў?

Дзеля выходнога сярод тыдня я была б гатовая пайсці і не на такія эксперыменты. Але сама ідэя — арганізаваць «экзатычны» адпачынак ўдома — падалася занадта мудрагелістай. Вы нешта чулі пра тое, што рылсы можна гартаць 5 гадзін запар? Потым паесці проста ў ложку — і гартаць яшчэ 5? Прыблізна так я звычайна і ўяўляю нянапружаны адпачынак.

Але выклік прыняты, і давялося выбіраць напрамак для экстраннага тэлепартавання. Адказ прыйшоў са сторыс у Instagram. Там праз раз трапляліся фота з подпісамі «Што можа быць лепш, чым на захадзе сонца мчацца на байку да акіяна?», «Мой ранішні смузі з драгонфрутам і манга» і, вядома ж, «Казачны востраў». І адна і тая ж геалакацыя: Балі.

Зайздросна? Гляджу ў акно і адказваю ад чыстага (у адрозненне ад снегу) сэрца: трыльёны разоў — так. Пабываць на тым самым востраве, што стаў няпісаным сімвалам прасвятлення і рэлаксу, мне пакуль не давялося. Хаця нават білеты ўжо былі на руках, але пандэмія вырашыла, што расслабляцца — лішняе. Дык што задача на сёння — не толькі адпачыць, але і закрыць прыадкрыты гештальт.

На ўся-я-які выпадак з крохкім прамянём надзеі правяраем, колькі каштуюць рэальныя білеты з Мінска ў Дэнпасар. Што ж, ёсць выбар: 45 гадзін у дарозе за 2,5 тысячы рублёў або ўсяго 22 гадзіны, але ўжо за 4 тысячы. І гэта толькі ў адзін бок. На гэтым надзея афіцыйна пакідае нас. Пераходзім да плана Б — у нас ёсць Балі ўдома.

Па параду, якія забавы можна прыдумаць для «хатняга Балі», ідзем да штучнага інтэлекту. У мяне наогул-то адпачынак — хай думае хтосьці іншы.

Першая прапанова: пачаць дзень з падношання духам. Ну, варыянт відавочна не для беларускага лютага: трэба як мінімум месяц пабыць пад пякучым сонцам, каб пранікнуцца гэтай ідэяй.

Яшчэ ў спіс трапілі маляванне мандалаў, прагляд фільма «Еш, маліся, кахай», скраб з какоса і кавы, абед з бананавага ліста, праслухоўванне шаманскіх спеваў, ёга і — маё любімае — стварэнне саду камянёў:

«Балійскія храмы поўныя імху і камянёў. Сабярыце некалькі гладкіх камянёў на вуліцы. Напоўніце шырокую міску вадой, пакладзіце на дно каменьчыкі і пару лісьцікаў (можна сарваць манстэру або проста пятрушку, галоўнае — форма ліста). Пастаўце на бачным месцы. Глядзець на ваду і камяні вельмі супакойвае».

Ад раскопвання метравага пласта лёду дзеля пары гладкіх камянёў і галінкі пабляклай пятрушкі я, напэўна, устрымаюся, а вось ёга гучыць вельмі нават перспектыўна.

Ёга

Уключаем на YouTube ролік «Ёга на Балі» — і паехалі. Так, фота можа нагадваць Старажытны Егіпет і культ пакланення коткам. Але я на Балі не была, таму толькі здагадваюся: там культ таксама прысутнічае (бо каты такія велічныя. І міленькія). Стамляць вас апісаннем не буду: ёга — яна і ў Азіі ёга.

Анлайн-прагулка

А вось наступную забаву я буду спрабаваць упершыню, нават пра яе існаванне выпадкова даведалася з сацсетак. Асабліва актуальна для тых, хто займаецца на бегавой дарожцы ці на стэперы. Дарэчы, сам стэпер у мяне пасля аднаго з эксперыментаў ёсць — проста цяпер праходзіць ТО. Ну паверце!

Сутнасць — у імітацыі хады па нейкіх захапляльна прыгожых месцах. Для гэтага відэа здымаюць асаблівым чынам: на ўзроўні вачэй і ў тэмпе сярэдняга кроку. То-бок вы ідзяце па дарожцы, але калі падключыць уяўленне, будзе здавацца, што па трапічным лесе.

Асабліва добра эфект працуе ў шлеме віртуальнай рэальнасці. Але каб ён быў пастаянна пад рукой, трэба крыху радзей браць выходныя сярод тыдня. Варыянт падыдзе для крайняй ступені стомленасці, калі нават чыесьці прыемны голас у падкасце будзе выклікаць жаданне шалёна ціснуць на кнопку «Выкл.».

Мясцовая ежа

З фізнагрузкай на гэтым скончым. У нас адпачынак ці як? І падыдзем да стварэння патрэбнай атмасферы з другога боку. Гэта чаму я раней такая злая (і стомленая) была? Бо ў мяне какоса не было. Здаецца, ні адзін іншы прадмет коштам да 7 рублёў не здольны стварыць такі ж радасны настрой. Для большшага вайбу (так там кажуць на Балі?) дастаём з шафы ўсе наяўныя там пацеркі, шалі і ўборы, якія вы наўрад ці калі-небудзь надзенеце ў Мінску па-за межамі кватэры. Прынамсі — у стабільным маральным стане.

Для большшага эфекту можна ўтульна ўладкавацца ў крэсле з какосам у руках, зайсці ў працоўны чат, убачыць 108 непрачытаных паведамленняў і ад душы пашкадаваць калег.

Пераходзім да таго, дзеля чаго і затэўваўся гэты эксперымент (ой, я гэта і праўда напісала?) — дэгустацыі азіяцкай кухні. Саму балійскую кухню складана назваць выбітнай, хай прабачаюць мяне фанаты. Часцей за ўсё ў мясцовых варунгах — невялікіх сямейных установах — падаюць насі горэнг. Гэта смажаны рыс з гароднінай, яйкам, кавалачкамі мяса або морапрадуктаў, прыправлены салодкім соевым соусам. Ці мі горэнг — тое самае, але са смажанай локшынай.

У Мінску знайсці гэтыя стравы можна ўсяго ў пары ўстаноў. Але актыўна рухацца сёння — не ў нашых планах, абмяжуем намаганні парай клікаў і аформім дастаўку анлайн. І калі шчыра, матывацыя выходзіць на пошукі была не вельмі высокая. Асабліва ўлічваючы, што ў тых самых стыльных кавярнях на Балі, якія міжволі становяцца ўдзельнікамі соцень фотасесій штодня, звычайна гатуюць найлепшыя ўзоры розных азіяцкіх кухняў: поке, локшыну, тайскія супы, чыя-пудынгі і іншае інстаграмнае. Вось нешта такое і закажам. Асабіста я абажаю азіяцкую кухню, таму такому баўленню часу ставлю неаспрэчныя 10/10.

Відэавячарынка

Яшчэ адной з парад ад ІІ, як забаўляць сябе ў хатнім адпачынку, было «ўладкаваць Zoom-канферэнцыю». Калі шчыра, ад аднаго гэтага словазлучэння кідае ў лёгкі нервовы дрыж. А вось анлайн-вячрынка з сябрамі ўжо гучыць куды больш аптымістычна. Гэта як сухары і крутоны.

Каб гэтыя вінцікі сістэмы (не ўсе ж такі вольныя птушкі, як я) маглі падключыцца, даводзіцца прызначыць званок на абедзенны час. Дапускаюцца толькі тыя, хто хаця б выглядам гатовы паказаць сваю расслабленасць. Коктэйлі і смузі ў руках дзейнічаюць замест уваходных білетаў.

Здавалася б, такое простае дапаўненне, але зносіны з сябрамі адразу набываюць асабліва вясёлую атмасферу. Гэта нам трэба, гэта запісваем у планы на будучыню. Тым больш можна зрабіць забаўныя фота. Каб не было класічнай сітуацыі, што з найлепшай сяброўкай ёсць фотка ў 1-м класе, на выпускным і на вечарыне з нагоды выхаду на пенсію.

Трукрайм-падкаст

Пасля вячэрынкі наладжваемся на больш спакойны фармат. Час любімай забавы ўсіх пяшчотных лэдзі — праслухоўванне трукрайм-гісторый. Я асабіста доўгі час адмаўляла гэты жанр, але паколванне нерваў аказалася жыццёва неабходным. Я дакладна зразумела: мяне захопліваюць гісторыі не пра звярствы, а пра таямнічыя знікненні. У джунглях такое, дарэчы, адбываецца асабліва часта.

У гэтай справе я пакуль навічок, таму ўсё яшчэ магу ўражвацца гісторыяй пра перавал Дзятлава. Калі вы сапраўдны прафі, дашліце спіс падкастаў, якія абавязкова трэба паслухаць, голубінай поштай. Але свой адрас я вам на ўсякі выпадак гаварыць не буду.

Медытацыя

Гэты балійскі дзень не мог скончыцца без медытацыі. Як сапраўдны трывожнік, да іх я стаўлюся з вялізным жахам. Як толькі з’яўляецца задача ні пра што не думаць, мозг адразу пачынае хаатычна ўспамінаць грахі з трэцяга класа і тэрмін прыдатнасці ёгурта, што мінае, у халадзільніку. Ну а прапановы паспрабаваць дыхаць іншымі часткамі цела, акрамя носа, наогул прапаную пакінуць без каментарыяў.

Я спрабавала медытаваць шмат разоў, але з бонусаў атрымала толькі туга сціснутую сківіцу і дрыготкае вока. Таму слова «расслабцеся» сёння не павінна прагучаць ні разу. Альтэрнатыва — маўклівыя медытацыі. А дакладней, музычная тэрапія спяваючымі чарамі. Вось іх і ўключаем.

Лічыцца, што вібрацыі чараў дабратворна ўплываюць на арганізм, здымаюць блокі і напружанне. Павінен з’явіцца эфект, падобны да масажу. Як жа я шкадую, што дагэтуль не прыдумалі анлайн-масаж. Ілан Маск, калі ласка, уважлівей, занадта шмат увагі космасу — тут і на Зямлі нерашыных пытанняў вышэй за дах.

Дарэчы, на Балі такія практыкі — базавы мінімум. Чаго тут толькі няма: і стоянне на цвіках, і ачышчэнне ў свяшчэннай вадзе, і наадварот — абмазванне граззю дзеля абароны ад злых духаў. А вось тут парадуемся, што нічога з гэтага нельга зрабіць праз інтэрнэт.

Саундхілінг, аказваецца, так называецца спроба гаення гукам) — увогуле працэс даволі прыемны. Толькі я са сваім трывожным мозгам скараціла б працэс медытацыі з 30 да 5 хвілін. Вы там на Балі пра тайм-менеджмент і Google-календар хоць што-небудзь чулі?

Вынік

Увогуле эксперымент падаўся даволі прыемным. Не дарма ж кажуць, што абсалютнае нічаганерабленне і думскролінг часам вымотваюць нават больш за складаныя задачы. Пры гэтым больш прадуманыя анлайн-забавы могуць стаць сапраўдным выратаваннем у перыяд, калі зарад асабістай батарэйкі блізіцца да нуля, а жаданне атрымліваць эмоцыі, наадварот, — да верху шкалы. Але рэальныя білеты на Балі я ўсё ж пагляджу. Магчыма, на люты 2027-га цэны будуць прыемнейшыя.

Замест маіх слоў хай лепш гавораць фота: да і пасля хатняга адпачынку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках