25 лютага 2026, Серада, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слава Украіне! Ганьба Расіі!

1
Слава Украіне! Ганьба Расіі!
Ігар Эйдман

Пуцін — поўны лузер.

Чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны Украіна адзначыла тым, што спыніла расійскае наступленне і пачала контрнаступ на поўдні — у Запарожскай і Дняпрапятроўскай абласцях.

Галоўны вынік вайны для Расіі — поўны правал. Правал на фронце: вайна ў тупіку, і няма ніякіх надзей на перамогу ў прадказальнай будучыні. Дыпламатычны правал: цяпер усім ясна, што Трамп не зможа прымусіць Украіну да капітуляцыі, а еўрапейцы не перастануць яе падтрымліваць. Эканамічны правал: рэкордны дэфіцыт федэральнага і рэгіянальных бюджэтаў, падзенне нафтагазавых даходаў удвая, рэцэсія, перспектыва гіперінфляцыі. Правал набору на кантракт. У апошнія месяцы ўпершыню пачалося скарачэнне колькасці акупацыйнай арміі, бо яе страты перавышаюць прыток новага гарматнага мяса, нягледзячы на павелічэнне выплат за кантракт.

Маятнік вайны ў апошнія два гады, здавалася б, хіснуўся на карысць Расіі, але цяпер спыніўся і пайшоў у другі — украінскі — бок. Вайна скончыцца на яе карысць. Украіна не прайграла — значыць, яна пераможа. Расія не здолела дабіцца перамогі — значыць, яна пацерпіць паразу. Расія зацыкленая на рэлігіі перамогі, на перамогабессе — адсутнасць перамогі ва Украіне дэмаралізуе агрэсара, прывядзе яго да расколу і паразы.

Украіна прадэманстравала, што адбылася як дзяржава. Украінцы — незалежны, горды народ, гатовы ў найцяжэйшай сітуацыі дарагой цаною адстойваць сваю незалежнасць і свабоду. Болей таго, Украіна — краевугольны камень бяспекі Еўропы, вароты, што абараняюць яе ад варвараў з усходу. Еўропа і Украіна цяпер цесна звязаныя і ўзаемазалежныя. Еўрапейская інтэграцыя Украіны, якую спрабаваў прадухіліць Пуцін, фактычна адбылася.

Для пуцінскай Расіі вайна супраць Украіны — гэта не толькі правал, але і ганьба. Яе дыктатар — не толькі крывавы маньяк тыпу Гітлера, але і няўдачнік, поўны лузер. Яе армія — зброд марадзёраў, няздольны на эфектыўныя наступальныя дзеянні. Гітлер за першыя гады вайны захапіў Парыж, Брусэль, Амстэрдам, Осла, Капенгаген, Прагу, Варшаву і той жа Кіеў. Пуцін за гэты час з велізарнымі высілкамі не змог захапіць нават Купянск, хоць і нахлусіў пра гэта. Праўда, скончыць гэты неда-Гітлер так жа, як і ягоны папярэднік.

Усе сацыяльныя слаі Расіі заплямілі сябе датычнасцю да гэтай злачыннай вайны. Сілавікі — ад радавых салдат да генералаў — паказалі сябе садыстамі, маніякамі-забойцамі, «Чыкатыламі ў пагонах». Інтэлігенцыя, у большасці гнілая і продажная, пачала абслугоўваць, ідэалагічна і педагагічна акармляць вайну (ад настаўнікаў да ўніверсітэцкіх выкладчыкаў і «дзеячаў мастацтва»). Так, многія з'ехалі або сышлі ва ўнутраную эміграцыю, але большасць засталася і працуе на рэжым.

Вялікі бізнес гатовы нажывацца на агрэсіўнай вайне, забойстве суседзяў, на чым заўгодна — абы толькі захаваць і прымножыць капіталы. Алігархі, якія ў 90-я карчылі з сябе гаспадароў жыцця, у асноўным аказаліся чэкісцкімі падсцілкамі.

«Просты народ», які абагаўляла руская літаратура — ад Дастаеўскага да Твардоўскага, — гатовы забіваць сваіх братоў за грошы: жонкі прадаюць на гарматнае мяса мужоў, маці — сыноў. «Простыя расійскія мужыкі» вербуюцца на фронт, становяцца гвалтаўнікамі і забойцамі і вяртаюцца «героямі», каб забіваць і гвалціць ужо ў сябе дома.

Ігар Эйдман, Telegram

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках