25 лютага 2026, Серада, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Небензя трапіў у новы скандал на пасяджэнні ААН

7
Небензя трапіў у новы скандал на пасяджэнні ААН

Адыёзны расіянін заявіў, што ён украінец з «дзіўным прозвішчам».

Учора, 24 лютага, на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН, прысвечаным чацвёртай гадавіне поўнамаштабнага ўварвання арміі Расіі ва Украіну, пасол краіны-агрэсара Васіль Небензя заявіў, што ён нібыта з'яўляецца ўкраінцам, і пачуў жорсткі адказ. Пра гэта піша «Укрынформ».

Пасол Расіі пры ААН Васіль Небензя на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН сказаў, што ён нібыта з'яўляецца ўкраінцам з «дзіўным прозвішчам». Ён сцвярджаў, што яго продкамі нібыта былі запарожскія казакі. Расійскі пасол таксама ўзгадаў даўні крэмлёўскі наратыў пра «роднасныя сувязі рускіх і ўкраінцаў».

У адказ намесніца міністра замежных спраў Украіны Мар'яна Беца заклікала Небензю не прыкідвацца ўкраінцам, бо ён не мае да іх ніякага дачынення. Яна таксама рашуча адхіліла сцверджанне пра «роднасныя сувязі рускіх і ўкраінцаў».

Тэзіс пра «роднасць рускіх і ўкраінцаў» актыўна выкарыстоўваюць расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін і крэмлёўская прапаганда, спрабуючы апраўдаць поўнамаштабнае ўварванне арміі РФ ва Украіну.

Пуцін неаднаразова заяўляў, што рускія і ўкраінцы нібыта «адзін народ». 24 лютага таксама адбылося пасяджэнне Генасамблеі ААН, на якім ухвалілі рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне».

У дакуменце гаворыцца пра неабходнасць неадкладнага спынення агню. Гэтая рэзалюцыя выклікала вялікі розгалас у свеце, дакладней, не яна сама, а падзеі, звязаныя з яе прыняццем. Справа ў тым, што амерыканская дэлегацыя спрабавала ўнесці праўкі ў дакумент, падрыхтаваны Кіевам.

У прыватнасці, ЗША прапанавалі выключыць з рэзалюцыі згадку пра тэрытарыяльную цэласнасць і неабходнасць дасягнення справядлівага міру. Большасць дзяржаў адхіліла прапанову амерыканскай дэлегацыі, таму ўкраінскую рэзалюцыю прынялі ў поўным аб'ёме. Яна мае палітычны, а не юрыдычны характар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках