Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне: рэжым Лукашэнкі быў супраць
4- 24.02.2026, 23:11
- 3,200
Рэзалюцыю падтрымалі 107 дзяржаў.
24 лютага Генеральная Асамблея ААН ухваліла рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне», ініцыяваную ўкраінскім бокам. За дакумент прагаласавалі 107 дзяржаў, 51 краіна ўстрымалася, а 12 выступілі супраць.
Беларусь была сярод тых, хто разам з Расіяй галасаваў супраць рэзалюцыі. Таксама адназначна на расійскі бок сталі Буркіна-Фасо, Бурундзі, Іран, КНДР, Куба, Малі, Нігер, Нікарагуа, Судан і Эрытрэя.
Злучаныя Штаты Амерыкі пры галасаванні ўстрымаліся. Таксама сярод тых, хто ўстрымаўся, былі Арменія, Венгрыя, Індыя, Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Пакістан, Сербія, Таджыкістан, Узбекістан, манархіі Блізкага Усходу. Азербайджан галасаванне праігнараваў, а Славакія прагаласавала «за».