Ва Украіну прыбыў пакет з ракетамі для СПА Patriot
1- 24.02.2026, 21:44
- 1,628
Пра гэта паведаміў Зяленскі.
Два дні таму ва Украіну прыбыў вялікі пакет ракет для сістэм СПА, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на пасяджэнні «Кааліцыі рашучых» у Кіеве.
У прыватнасці, у пакет уваходзяць ракеты РАС-2 і РАС-3 для сістэмы Patriot, сказаў ён. Украінскі лідар удакладніў, што гэта толькі частка пакета, нядаўна прафінансаванага партнёрамі, і неўзабаве чакаецца яшчэ адна пастаўка.
Апошні раз Зяленскі паведамляў пра атрыманне новага пакета ракет для СПА 16 студзеня. Ўжо 24-га ён абвясціў пра дамоўленасць з ЗША аб пастаўках ракет РАС-3 для Patriot. Раней ён казаў, што Кіеву не стае ракет для амерыканскіх сістэм СПА Patriot, а таксама для еўрапейскіх комплексаў. Паводле яго слоў, даводзіцца асабіста «выбіваць» кожную партыю ракет у краін Еўропы і ЗША.