Еўрасаюз зацвердзіў крэдыт Украіне на 90 млрд еўра
3- 24.02.2026, 20:21
- 4,864
Першы абаронны пакет з крэдыту Кіеў можа атрымаць «да Вялікадня».
У Еўрапейскім саюзе падпісалі дакумент аб прадастаўленні Украіне крэдыту ў памеры 90 млрд еўра. Але грошы будуць выдзеленыя толькі вясной.
Пра гэта паведамляе Сharter97.org са спасылкай на старшыню Еўрапарламента Роберту Метсолу у сацсетцы X.
«Толькі што падпісала крэдыт на падтрымку Украіны ў памеры 90 млрд еўра ад імя Еўрапарламента», - адзначыла Метсола.
Яна ўдакладніла, што такі крэдыт неабходны для:
падтрымкі функцыянавання жыццёва важных дзяржаўных паслуг;
захавання абараназдольнасці Украіны;
абароны агульнай бяспекі і свабоды;
дасягнення рэальнага і ўстойлівага міру;
замацавання будучыні Украіны ў Еўропе.
Варта адзначыць, што такім чынам у ЕС зацвердзілі два з трох асноўных дакументаў, неабходных для прадастаўлення Украіне крэдыту. Але яшчэ адзін дакумент, які прадугледжвае змены ў доўгатэрміновы бюджэт ЕС, блакуе Венгрыя.
Еўрапейскі саюз разлічвае «да Вялікадня» забяспечыць Украіну першым абаронным пакетам, прафінансаваным з крэдыту на 90 млрд еўра. Пра гэта прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сказала на брыфінгу лідараў ЕС у Кіеве.