Стратэгічны аб’ект расійскай нафтавай галіны ў Татарстане палае другі дзень
4- 24.02.2026, 18:36
- 1,878
Пажар бачны з космасу.
У расійскім Татарстане моцны пажар, што ўспыхнуў у выніку атакі БПЛА на нафтаперакачвальную станцыю (НПС) Калейкіна, працягваецца.
Пра гэта ў аўторак, 24 лютага, піша «Радыё Свабода», публікуючы спадарожнікавы здымак, зроблены сёння.
Гэтая НПС з’яўляецца ключавым вузлом транспартавання расійскай нафты, у тым ліку ў Еўропу праз нафтаправод «Дружба», нагадваюць журналісты.
Дым ад адной з палаючых бочак цягнуўся аж да Нефтекамска, а гэта каля 170 кіламетраў, адзначылі ўкраінскія Telegram-каналы.
У апісанні да яшчэ адных кадраў адзначаецца, што «плошчу пажару цяжка ўявіць».