24 лютага 2026, aўторак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску прадаюць самалёт

7
У Мінску прадаюць самалёт

Колькі за яго просяць?

У Мінску прадаюць самалёт за $2 650 000, і гэта стартовая цана. Гаворка пра Іл-76МД, які цяпер выстаўлены на таргі на сайце арганізацыі «Госторг», крок падчас таргоў — 5%.

Пра самалёт паведамляецца, што ён выпушчаны ў 1988 годзе і выкарыстоўваўся ўсе гэтыя гады. Прадаецца без авіяцыйных рухавікоў, без дапаможнай сілавой устаноўкі (рухавік у хваставой частцы. — Заўв.), без абсталявання спецыяльнага прызначэння.

Паведамляецца, што працаздольнасць вузлоў і агрэгатаў не правяралася, могуць быць схаваныя дэфекты. Знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пакупніку давядзецца самастойна вывезці і забраць самалёт.

А пазмагацца за такі авіяцыйны лот можна 27 сакавіка — на гэты дзень прызначаныя таргі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках