У Расіі пачаўся бум на кардонныя труны
8- 24.02.2026, 16:08
- 3,892
З меркаванняў эканоміі.
Смяротнасць у Расіі расце, і разам з ёй расце і пахавальная індустрыя — адна з нямногіх галін у краіне, што дэманструе ўстойлівае развіццё пасля пачатку вайны. У першай палове 2025 года памерлі 916 тысяч чалавек — у пераліку на душу насельніцтва гэта больш, чым у даковідныя гады. Паміраюць усё маладзейшыя, а прычыны смерці ўсё часцей не звязаныя з хваробамі. Рынак рытуальных паслуг падсілкоўваецца патокам трунаў з Украіны. Але патрыятычны пахавальны крэатыў першага года вайны аказаўся невострабаваны, а ў беднеючых сем'яў грамадзянскіх памерлых — запыт на самыя простыя і эканамныя пахаванні, піша The Insider.
Крэмацыю ўсё часцей заказваюць з меркаванняў эканоміі, адзначае прадстаўнік рытуальнага агенцтва Яўген.
«Урну можна пахаваць у ўжо існуючую магілу і не ставіць новага помніка, а проста дадаць надпіс на стары. Прычым часта цела спальваюць у іншым горадзе. Напрыклад, памерлым у Маскве робяць фальшывую крэмацыю, а потым вязуць астанкі ў Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Тулу або ў той жа Растоў-на-Доне. Атрымаецца ў тры–чатыры разы танней, чым у Маскве», — кажа ён.
Растоўскі крэматорый працуе як прамысловае прадпрыемства па спальванні целаў. Там няма ні залаў развітання, ні мармуру, ні блакітных ялінаў — проста ангар і печы. Памерлых прывозяць на спецыяльных шматмесных катафалках, каб было танней.
Т такая эканомія вызначае ўсю цяперашнюю пахавальную індустрыю. Рытуальшчыкі наракаюць, што з-за гэтага Расія «губляе культуру пахаванняў». Напрыклад, катафалкі, даставіўшы памерлага на могілкі, ужо не чакаюць, каб забраць людзей на памінкі, а спяшаюцца па наступнае цела. Запасныя часткі даражэюць, абслугоўванне машын таксама, дык даводзіцца аптымізаваць працоўны працэс.
Яшчэ адна тэндэнцыя — кардонныя труны для крэмацыі па 1,2–4 тысячы рублёў. Вытворцы такіх тавараў распавялі The Insider, што прадаюць каля тысячы адзінак у месяц, а часам попыт і ўвогуле перавышае прапанову. Пастаўшчыкі робяць акцэнт на экалагічныя перавагі: кардон згарае хутчэй і «забяспечвае чысты прах, без прымесяў». Труны з кардону падыходзяць і для пахавання ў зямлю: для гэтага ў дно трэба ўбудаваць спецыяльны драўляны каркас коштам 600 рублёў.
Праўда, адзначаюць вытворцы, іх прадукцыяй цікавяцца не толькі з клопату пра навакольнае асяроддзе. Некаторыя муніцыпалітэты закупляюць кардонныя труны для пахавання невострабаваных целаў. Запатрабаваныя дзве мадэлі: «Эканом» за 1,2 тысячы рублёў і «Стандарт» за 1,7 тысячы (другая адрозніваецца больш трывалай канструкцыяй і наяўнасцю вяровачных ручак для пераноскі).
Паводле слоў Яўгена, расіяне пачалі эканоміць на пахаваннях яшчэ да вайны: «Гэта цягнецца ўжо гадоў пяць — з часоў кавіду. Сталі радзей купляць дарагі камень. Многія кампаніі ў Расіі распрацавалі спецыяльныя сацыяльныя пакеты, дзе ўсё па мінімуме: нядорагая труна, простыя прыналежнасці, крэмацыя, урна. І такія пакеты становяцца ўсё больш папулярнымі».