24 лютага 2026, aўторак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ксёндз Завальнюк заклікаў дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла

2
Ксёндз Завальнюк заклікаў дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла

Касцёл застаецца закрытым для вернікаў ужо звыш трох гадоў.

Былы настаяцель мінскага Чырвонага касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк заклікаў дапусціць вернікаў да касцёла і дазволіць малітву каля саркафага Эдварда Вайніловіча — заснавальніка касцёла, піша выданне katolik.life.

Адпаведны адкрыты зварот да дырэктара прадпрыемства «Мінская спадчына» і старшыні Мінгарвыканкама святар апублікаваў на YouTube-канале «Голас душы». Ён просіць дазволіць вернікам наведаць саркафаг Эдварда Вайніловіча, што знаходзіцца пры касцёле, каб памаліцца, ускласці кветкі і запаліць свечкі. Правесці гэтае мерапрыемства прапануецца да 10-й гадавіны абвяшчэння заснавальніка касцёла Слугою Божым, якая будзе адзначацца 10 красавіка.

Касцёл святых Сымона і Алены, больш вядомы як Чырвоны касцёл, застаецца закрытым для вернікаў ужо звыш трох гадоў. У мінулым годзе ў будынку пачаўся рамонт, завяршэнне якога запланавана на студзень 2027 года.

Самога Завальнюка раней перавялі служыць у Барысаў, прызначыўшы новага настаяцеля. Пры гэтым ён працягвае адказваць за працэс беатыфікацыі Эдварда Вайніловіча.

Ксёндз ужо неаднаразова звяртаўся з падобнай просьбай да кіраўніцтва «Мінскай спадчыны», якая валодае касцёлам. Публікацыя новага адкрытага звароту можа сведчыць пра тое, што раней яму адмаўлялі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках