24 лютага 2026, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абваліліся заробкі

12
У Беларусі абваліліся заробкі

Гэта не можа схаваць нават афіцыйная «статыстыка».

Сярэдні заробак у Беларусі ў студзені знізіўся. У мінулым месяцы ён склаў 2 757,1 рубля, вынікае з дадзеных Белстата. Гэта на 355,6 рубля менш, чым было ў снежні мінулага года, піша «Зеркало».

Белстат публікуе даныя пра заробак да ўтрымання падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (1% з заробкаў работнікаў). То бок на рукі ў студзені ў сярэднім беларусы атрымалі каля 2371 рубля.

Калі глядзець па галінах, то аўтсайдарам застаецца адукацыя, дзе да ўтрымання падаткаў у сярэднім атрымліваюць 1 990,2 рубля. Далей з канца ідуць паслугі па часовым пражыванні і харчаванні — 2 077,4 рубля. У ахове здароўя і сацыяльных паслугах — 2322 рублі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках