Арол абараніў здабычу ад дзвюх ліс на мяжы Літвы і Беларусі
5- 24.02.2026, 11:49
- 3,100
Відэафакт.
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы апублікавала відэа чарговага эпізоду з жыцця дзікай прыроды, зафіксаванага камерамі назірання на літоўска-беларускай мяжы.
Гэты выпадак адбыўся ў Шальчынінкайскім раёне. На кадрах бачна, як дзве лісы, верагодна, спрабавалі завалодаць здабычай арла. Аднак драпежная птушка дала зразумець, што гатовая абараняць сваю здабычу, і ў выніку лісам давялося адступіць.