Зяленскі ўпершыню паказаў бункер на Банкавай
- 24.02.2026, 10:03
- 4,554
Відэафакт.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі упершыню паказаў бункер пад будынкам Офіса на вуліцы Банкавай у Кіеве і свой працоўны кабінет.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал кіраўніка Украіны.
Падчас свайго звароту ў чацвёртую гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну Зяленскі паказаў бункер, у якім правёў першыя месяцы поўнамаштабнага ўварвання.
«Гэты кабінет, гэты маленькі пакой у бункеры на Банкавай, — тут былі першыя размовы з лідарамі свету на пачатку вайны. Тут гаварыў з прэзідэнтам (ЗША Джо — рэд.) Байдэнам і менавіта тут пачуў: “Уладзімір, ёсць пагроза, вам трэба тэрмінова пакінуць Украіну. Мы гатовыя ў гэтым дапамагчы”. І я адказаў, што мне патрэбна зброя, а не таксі», — заявіў прэзідэнт Украіны.
У апублікаваным відэа ён таксама прайшоўся па калідорах, упрыгожаных патрыятычнымі плакатамі.