24 лютага 2026, aўторак, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На украінскіх банкнотах з’явіцца лозунг «Слава Украіне! Героям слава!»

На украінскіх банкнотах з’явіцца лозунг «Слава Украіне! Героям слава!»

Нацбанк Украіны ўводзіць у наяўны абарот мадыфікаваныя банкноты наміналам 200 грыўняў.

25 лютага Нацыянальны банк Украіны ўводзіць у наяўны абарот мадыфікаваныя банкноты наміналам 200 грыўняў, на якіх у правай верхняй частцы на адваротным баку будзе размешчаны вядомы ўсяму свету патрыятычны лозунг: «Слава Україні! Героям слава!» («Слава Украіне! Героям слава!»).

Усе астатнія элементы дызайну і абароны гэтых банкнотаў адпавядаюць банкнотам наміналам 200 грыўняў узору 2019 года.

Нацыянальны банк 25 лютага 2026 года пачне выдачу гэтых мадыфікаваных банкнотаў банкам, інкасацыйным кампаніям і кампаніям па апрацоўцы наяўных грошай Украіны для далейшага забеспячэння імі грашовага абарачэння.

Грамадзянам не трэба спецыяльна абменьваць банкноты наміналам 200 грыўняў папярэдняга ўзору на мадыфікаваныя банкноты, паведамілі ў Нацбанку Украіны. Як законны плацежны сродак яны будуць знаходзіцца ў абарачэнні разам з банкнотамі наміналам 200 грыўняў папярэдніх гадоў выпуску.

Дарэчы, ва Украіне з 2 сакавіка выводзяцца з наяўнага абароту банкноты наміналамі 1, 2, 5 і 10 грыўняў узораў 2003–2007 гадоў, яны замяняюцца адпаведнымі манетамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках