ЗСУ скідамі з дронаў паразілі бліндаж з расійскімі акупантамі ўнутры
- 23.02.2026, 23:13
- 1,080
Відэа.
Уначы пілоты 5-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння «Омега» правялі серыю ўдараў цяжкімі бамбардзіроўшчыкамі па ўкрыццях ворага і жывой сіле праціўніка на Данецкім кірунку.
Быў паражаны бліндаж акупантаў, дзе хаваўся асабовы склад.
Таксама ліквідавалі групу акупантаў, якія спрабавалі прасунуцца да пазіцый Сіл абароны.
Кадры вынікаў аперацыі воіны апублікавалі ў сваім тэлеграм-канале.