ЕС плануе забараніць уезд у Еўропу сотням тысяч расіянаў
16- 23.02.2026, 20:48
- 6,860
Гаворка пра расійскіх акупантаў, якія ваявалі ва Украіне.
Еўрапейскі саюз плануе забараніць уезд у Еўропу ўсім расійскім удзельнікам вайны ва Украіне. Пра гэта заявіла кіраўніца еўрадыпламатыі Кая Каллас на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС.
«У Еўракамісіі мы працуем над тым, каб не дапусціць у Шэнгенскую зону сотні тысяч былых расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне», — сказала яна.