ЕРІП увёў чарговае новаўвядзенне
3- 23.02.2026, 19:19
- 2,402
Можна будзе хутка пералічыць грошы без камісіі.
ЕРІП запусціў новы сэрвіс «Мой QR» для хуткіх перакладаў грошай без камісіі. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.
Новаю паслугай могуць скарыстацца фізічныя асобы (у тым ліку тыя, хто аформіў самазанятасць). «Сэрвіс дазваляе сфарміраваць персанальны QR-код для папаўнення банкаўскага рахунку або карткі і выкарыстоўваць яго неабмежаваную колькасць разоў», — удакладняюць у ЕРІП.
У арганізацыі таксама растлумачылі, як працуе новы сэрвіс. «Атрымальнік фарміруе QR-код, а адпраўнік скануе яго ў сваім банкаўскім дадатку, пазначае суму і пацвярджае плацёж. Уся аперацыя займае ўсяго некалькі секунд і не патрабуе перадачы дадзеных банкаўскай карткі», — расказалі ў ЕРІП.
Новы сэрвіс «Мой QR» прызначаны, у тым ліку, для самазанятых, рэпетытараў, фрылансераў і рамеснікаў. «QR-код можна выкарыстоўваць як пры асабістых разліках, так і дыстанцыйна: дасылаць кліентам у месэнджарах, размяшчаць у сацыяльных сетках або захоўваць для паўторнага выкарыстання, — удакладнілі ў ЕРІП. — Для фізічных асоб сэрвіс вырашае шырокае кола паўсядзённых задач — ад перакладаў паміж сваякамі і сябрамі».
Пры гэтым ЕРІП не спаганяе камісію за падобныя пераклады, паведамілі ў арганізацыі.