Падатковая пагражае беларусам фінансавымі санкцыямі
6- 23.02.2026, 16:25
- 5,178
Каго гэта можа закрануць?
Беларусы, якія не заплацілі маёмасныя падаткі за 2024 год, могуць сутыкнуцца з пэўнымі абмежаваннямі. Ідзе пра зборы за нерухомасць, зямлю і транспарт. Пра гэта папярэджвае Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ).
«Каб пазбегнуць дадатковых фінансавых санкцый з боку падатковых органаў і органаў прымусовага выканання настойліва рэкамендуем пагасіць запазычанасць па маёмасных падатках», — паведамілі ў МПЗ.
Маёмасныя зборы за 2024 год трэба было аплаціць да 17 лістапада 2025-га. Раней у МПЗ паведамлялі, што тым, хто не зробіць гэта своечасова, пагражае пакаранне.
У КаАП прапісана, што для тых, хто не ўплаціў адзіны маёмасны плацёж, прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — да 40% ад неўплачанай сумы падатку, але не менш за дзесяць базавых велічынь (на сёння гэта 420 рублёў). «За паўторную наўмысную неўплату цягам аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання — да дзвюхсот базавых велічынь (да 8400 рублёў)», — удакладнялі раней падаткавікі.