«Фламінга» пачынаюць працаваць
1- Дэвід Экс
- 23.02.2026, 16:20
- 4,038
Першыя прывітанні для РФ ад украінскіх далёкабійных ракет.
Са спазненнем на некалькі месяцаў, гіганцкія крылатыя ракеты «Фламінга» Украіны нарэшце працуюць так, як і было заяўлена.
Проста не вельмі часта.
12 лютага прынамсі адна з шасцітонных крылатых ракет трапіла ў арсенал у Катлубані, што на поўдні Расіі, за 300 міль ад лініі фронту. Баегалоўка ракеты вагой 2500 фунтаў, відавочна, знішчыла вялікі бункер для захоўвання боепрыпасаў.
Праз восем дзён іншая «Фламінга» трапіла па ракетным заводзе ў Воткінску, што ў цэнтральнай Расіі, за 800 міль ад фронту. Агонь гарэў усю ноч, магчыма, знішчыўшы цэх на тэрыторыі Воткінскага завода.
Гэтыя два ўдары павінны крыху супакоіць скептыкаў, уключаючы і мяне, якія гучна задаваліся пытаннем, калі ўкраінская кампанія Fire Point, што вырабляе ракеты і дроны, пачне выконваць свае гучныя абяцанні, калі яна ўпершыню прадставіла FP-5 Flamingo ў жніўні.
Дэвід Экс, Trenchart