23 лютага 2026, панядзелак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў анансаваў новыя перамовы Украіны з РФ

Буданаў анансаваў новыя перамовы Украіны з РФ
Кірыл Буданаў

Названыя магчымыя тэрміны.

Новы раўнд мірных перамоў паміж Украінай і РФ пры ўдзеле ЗША плануецца ўжо на гэтым тыдні.

Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў на Justice Conference, паведамляе «РБК-Украіна».

Напярэдадні ў медыя з’явілася інфармацыя, што перамовы адбудуцца 26 лютага. Паводле слоў Буданава, сапраўды, прыблізныя тэрміны новай сустрэчы менавіта такія.

«Мне здаецца, гэта ўжо было афіцыйна сказана, што каля 27-га, плюс-мінус дзень-два. Таму 26-е цалкам сюды трапляе ў гэты прамежак», — сказаў ён.

Аднак фінальная дата сустрэчы яшчэ не ўзгоднена, адзначыў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

«Мы цяпер у працэсе падрыхтоўкі. Гэта ж пратакольнае пытанне, самі разумееце. Калі, каму прыехаць і гэтак далей. Гэта ж усе тры бакі павінны між сабой узгадніць. Чатыры бакі, фактычна, яшчэ і прымаючы бок», — патлумачыў Буданаў.

Ці магчымая сустрэча Зяленскага і Пуціна

Таксама журналісты спыталі кіраўніка ОП, ці адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Украіны і РФ. На гэтай сустрэчы раней настойваў сам украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, каб вырашыць ключавое пытанне перамоваў — пытанне тэрыторый.

«Пакуль не ведаем. Мы падымалі такое пытанне», — адказаў Буданаў, дадаўшы, што расійскі бок пакуль не даў канчатковага адказу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках