23 лютага 2026, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: НАТА варта разглядаць «Арэшнік» у Беларусі як легітымную мэту

3
Зяленскі: НАТА варта разглядаць «Арэшнік» у Беларусі як легітымную мэту
Уладзімір Зяленскі

Ёсць рызыка ўцягвання беларусаў у вайну.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю «Зеркало» заявіў пра рызыку поўнавартаснага ўцягвання Беларусі ў вайну супраць Украіны:

— Лічу, што ён [Пуцін] ўцягвае беларусаў. Ўцягвае — але гэта не азначае, што беларускія салдаты, вайскоўцы, памежнікі сёння прыйдуць на нашу тэрыторыю. Як я ўжо казаў, цяпер іншая вайна — можна ўцягваць тэхналагічна.

Ён ўцягвае размяшчэннем сваіх дапаможных тэхнічных сіл на вашай тэрыторыі. [І таму] ужо не можа Лукашэнка сказаць: «Я не кантраляваў [ракеты], гэта раней тут стаяла, і таму яно паляцела». Але такіх дронаў, як цяпер, не было да пачатку вайны, такіх рэтранслятараў не існавала, якімі яны карыстаюцца, ніякага «Арэшніка» фізічна на тэрыторыі Беларусі не было. І ён не можа проста так з'явіцца. Вось пра што я кажу. Прабачце, што столькі разоў [паўтараюся]. Ведаеце, адчуваю рызыку. Адчуваю.

Таксама Зяленскі перакананы, што НАТА варта разглядаць размешчаныя РФ на тэрыторыі Беларусі ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік» як легітымную ваенную мэту.

Зяленскі адзначыў, што РФ і Беларусь ладзяць «шоў» з размяшчэннем «Арэшніка» на беларускай тэрыторыі, бо пакуль туды не завезлі ўвесь комплекс, а «толькі адпаведныя машыны».

Паводле яго пераканання, мэтай гэтых дзеянняў з'яўляецца запалохванне Еўропы.

«На мой погляд, НАТА трэба разглядаць „Арэшнік“ як законную мэту. Украіна са свайго боку ацэніць гэтую пагрозу... Але Лукашэнку не варта гуляць у гульні, таму што пасля гэтых крокаў, ужо не кансультуючыся з Лукашэнкам, расіяне ўвезуць „Арэшнік“ на тэрыторыю Беларусі», — сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках