23 лютага 2026, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм, які немагчыма абвергнуць

1
Фільм, які немагчыма абвергнуць
Аляксандр Раднянскі

Праўда, зафіксаваная камерай.

Ўчора на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Брытанскай кінаакадэміі — BAFTA — прыз за найлепшы дакументальны фільм атрымала стужка настаўніка з горада Карабаш Чалябінскай вобласці — Пашы (так ён сам сябе называе) Таланкіна «Mr Nobody супраць Пуціна».

У чым заслуга гэтага фільма, які стаў адным з самых рэзанансных у свеце ў мінулым годзе?

Ён здолеў прапанаваць унікальны погляд на ўнутраныя механізмы расійскага рэжыму, які забівае шмат тысяч мірных людзей ва Украіне.

У звычайнай школе ўральскага гарадка, аднаго з самых экалагічна брудных на планеце, Паша Таланкін, у строгай адпаведнасці з распараджэннем Міністэрства асветы, фіксаваў на відэа сцэны «патрыятычнага выхавання школьнікаў», але адпраўляў іх… замежным прадзюсарам.

У яго з’явіўся і амерыканскі са-рэжысёр Дэвід Борэнштэйн. І ўнутры аматарскіх кадраў выбудавалася сапраўдная драматургія — фільм стаў вобразам той жахлівай катастрофы, у якую пагрузілася сучасная Расія.

Фота: Alastair Grant / AP Photo

Прызнаюся, я колькі разоў спрачаўся пра гэты фільм. З калегамі з розных краін. У тым ліку з расійскімі лібераламі.

Справа ў тым, што ў Карабашы ніхто не ведаў, што Павел здымае фільм: там думалі, што ён робіць відэаадчоты для Міністэрства асветы. Таму настаўнікі так свабодна паводзілі сябе перад камерай, не саромеючыся ўціскаць мілітарысцкую ідэалогію ў дзіцячыя мазгі.

Шмат хто абурыўся, маўляў, аўтар падставіў сваіх калег і дзяцей. Яны ж не давалі яму сваёй згоды на здымкі.

Не жадаючы ўступаць у дыскусію, толькі заўважу, што тэма этыкі ў дакументальным кіно такая ж старая, як і само кіно.

Памятаю, шмат гадоў таму ў кіноінстытуце мы абмяркоўвалі класічны фільм Роберта Флаэрці, зняты ў 1922 годзе, — «Нанук з Поўначы». Пра жыццё эскімосаў, якія насяляюць берагі заліва Гудзона ў Канадзе. Яшчэ ў 20-я гады мінулага стагоддзя ўзніклі дыскусіі. Бо ні Нанук, ні ягонае племя не давалі згоды на здымкі.

А вось фільм Флаэрці застаўся сведчаннем і помнікам іх жыцця. Іх культуры.

І фільм «Mr Nobody супраць Пуціна» застанецца неабвяргальным доказам злачынстваў пуцінскага рэжыму, што чыняцца не толькі супраць Украіны, але і супраць уласнага народа. Прадметным і дакладным доказам.

Аляксандр Раднянскі, Telegram

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках