У Мінску затрымалі ўсю сям'ю выдаўцоў Багдановічаў
2- 23.02.2026, 13:08
- 5,122
Мужа, жонку і дзвюх дачок.
У выніку масавых затрыманняў выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў, якія адбыліся мінулага тыдня ў Мінску, была затрыманая каталіцкая сям'я Багдановічаў, піша «Хрысціянская візія».
Верагодна, Алену і Вацлава разам з іх дачкамі — Антанінай і Вікторыяй — затрымалі ў сувязі з іх дзейнасцю ў выдавецтве «Тэхналогія». На старонцы выдавецтва ў Facebook з'явілася паведамленне, што яно часова не працуе «па пэўных прычынах».
Вацлаў і Вікторыя таксама з'яўляюцца аўтарамі ўласных кніг, якія публікаваліся на беларускай мове.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на волю былі выпушчаныя толькі Алена і Антаніна Багдановічы. Што адбываецца з Вацлавам і Вікторыяй — невядома.