Мытная служба ЗША спыняе спагнанне тарыфаў Трампа
3- 23.02.2026, 11:12
- 3,514
Рашэнне прынята пасля таго, як Вярхоўны суд прызнаў пошліны незаконнымі.
Агенцтва мытнай і памежнай аховы ЗША абвясціла, што спыняе спагнанне тарыфаў, уведзеных прэзідэнтам Доналдам Трампам у мінулым годзе, якія Вярхоўны суд прызнаў незаконнымі, у аўторак, 24 лютага, паведамляецца на сайце агенцтва.
Мытная і памежная ахова ЗША заявіла, што з аўторка яна дэактывуе ўсе тарыфныя коды, звязаныя з папярэднімі распараджэннямі Трампа аб пошлінах на падставе Закона аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах (IEEPA).
Такі крок стаў магчымым пасля таго, як 20 лютага Вярхоўны суд ЗША прызнаў незаконнымі маштабныя глабальныя тарыфы прэзідэнта Дональда Трампа.
Афіцыйнае спыненне спагнання гэтых тарыфаў супадае з увядзеннем новай 15-працэнтнай глабальнай пошліны на падставе іншага прававога акта. Пра гэтае рашэнне Трамп абвясціў пасля рашэння Вярхоўнага суда.