У Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1206 жанчын
16- 23.02.2026, 9:23
- 2,722
Сярэдні ўзрост мінчаніна склаў 38,2 года
Статыстыка паказала, што ў Мінску на 1000 мужчын прыпадае 1206 жанчын. Даныя апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне сталіцы, падрабязнасці прыводзіць агенцтва «Мінск-Навіны».
У беларускай сталіцы на пачатак 2025 года пражывала 905,2 тысячы мужчын, або 45,3% ад агульнай колькасці насельніцтва. На 1000 мужчын у Мінску прыпадала 1206 жанчын.
Больш за ўсё прадстаўнікоў моцнага полу пражывала ў двух раёнах Мінска — Маскоўскім і Фрунзенскім, а менш за ўсё — у Цэнтральным і Партызанскім. Сярэдні ўзрост мінчаніна склаў 38,2 года