Цягнік з Брэста зламаўся на Магілёўшчыне
1- 23.02.2026, 8:56
БЧ папярэдзіла пра яго спазненне на 1 гадзіну 20 хвілін.
«Беларуская чыгунка» (БЧ) паведаміла 23 лютага пра спыненне цягніка № 606 Брэст — Віцебск/Полацк на станцыі Копысь, што ў Магілёўскай вобласці, і пра спазненне гэтага цягніка на 1 гадзіну 20 хвілін.
Прычынай спынення перавозчык назваў няспраўнасць цеплавоза. Цягнік выехаў з Брэста 22 лютага ў 17:22 і мусіў прыбыць у Полацк 23 лютага а 9:32.
Для дастаўкі пасажыраў на станцыю адправілі дапаможны лакаматыў. Цягнік выехаў са станцыі Копысь а 6:44, у Полацку яго варта чакаць а 10:52.
За падрабязнай інфармацыяй можна звяртацца ў кантакт-цэнтр БЧ па тэлефоне 105. Перавозчык выбачыўся перад пасажырамі за нязручнасці.