22 лютага 2026, Нядзеля, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэканструкцыя? Знесці і пабудаваць нармальны!»

1
«Рэканструкцыя? Знесці і пабудаваць нармальны!»

Брэстаўцы жорстка адказалі лукашэнкаўскаму чыноўніку.

Старшыня Брэсцкага гарвыканкама Сяргей Лабадзінскі наведаў прадпрыемства «Брэстводаканал». Яго спыталі, што будзе з Гарбавым мостам у Брэсце. Ён адказаў каротка: «У перспектыве шляхаправод рыхтуецца да рэканструкцыі». Чыноўнік адзначыў, што да рэканструкцыі мэтазгодна прыступіць пасля завяршэння маштабнага рамонту маста праз Мухавец на вуліцы Шаўчэнкі. Нагадаем, яго плануюць адкрыць у студзені 2029 года, піша BGmedia.

Брэстаўцы пішуць у сацсетках, што ўжо стаміліся ад абяцанняў рэканструяваць Гарбавы мост. Колькі гадоў мінула, а мост усё такі самы:

«Апошні раз, калі сказалі, што робяць рэканструкцыю Гарбавага моста, у выніку аказалася, што проста пафарбавалі агароджу! А дарога як была — яма на яме, так і засталася».

«Ведаем мы тую перспектыву. Ззяючую разметку на дарогах чакаем ужо гадоў 20. Сумар абяцаў Брэсту перспектыву быць бачным з космасу».

«Даўно пара там зрабіць нешта добрае».

«Гарбавы мост даўно пара перарабіць».

«Пакуль дойдуць выпраўляць, ужо і выпраўляць не будзе чаго. Ды і іншыя ўжо разваляцца».

Яны абмяркоўваюць, ці ўвогуле трэба рэканструяваць Гарбавы мост. Некаторыя лічаць, што можна проста пабудаваць побач пешаходны мост. Ці знесці стары і пабудаваць новы:

«Рэканструкцыя? Знесці і пабудаваць нармальны!»

«Пабудаваць дадатковы пешаходны мост».

«Магчыма, я не спецыяліст у маставым будаўніцтве, але правесці вышукальныя працы, замовіць некалькі пліт пралёту, правесці мантаж/дэмантаж — там праблема чыста з кантактнай сеткай чыгункі. І калі абедзве апоры моста ў парадку, работ — на пару месяцаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках