22 лютага 2026, Нядзеля, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ зняла папулярныя цягнікі Stadler з двух маршрутаў

2
БЧ зняла папулярныя цягнікі Stadler з двух маршрутаў

На рэйсы выйдуць склады з вагонаў лакаматыўнай цягі.

«Беларуская чыгунка» (БЧ) паведаміла, што здыме цягнікі Stadler з маршрутаў № 733 Мінск–Брэст і № 734 Брэст–Мінск 22 і 23 лютага. Таксама перавозчык папярэдзіў пра часовую адсутнасць магчымасці набыць квіткі на гэтыя цягнікі ў сістэмах і пунктах продажу БЧ.

Замест Stadler на рэйсы выйдуць склады з вагонаў лакаматыўнай цягі. Прычынай замены БЧ назвала пазапланавы тэхнічны агляд гэтых цягнікоў бізнес-класа серыі ЭПМ. «Беларуская чыгунка» нагадала расклад:

цягнік № 733 Мінск–Брэст адправіцца са сталіцы 22 лютага а 17:21 і прыбудзе ў Брэст а 21:06;

цягнік № 734 Брэст–Мінск пакіне абласны цэнтр 23 лютага а 6:34 і прыбудзе ў Мінск а 10:41.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках