Z-прапагандыст: ЗША і Украіна завабілі Крэмль у пастку
4- 22.02.2026, 18:42
- 7,952
І яна зачыняецца.
Каб працягваць агрэсію супраць Украіны, Крамлю давядзецца ісці на вельмі рызыкоўныя крокі: новую хвалю мабілізацыі і замарожванне ўкладаў расіян. Гэта абернецца для РФ крахам. Такое меркаванне ў сваім блогу выказаў вядомы расійскі Z-блогер, «разызлены патрыёт» Максім Калашнікаў, перадае «Дыялог».
Ён упэўнены, што пасля мабілізацыі рэзервістаў, калі Крэмль на гэта вырашыцца, у РФ замарозяць банкаўскія ўклады.
«Эканоміка і бюджэт атрымаюць удар такой сілы, што іншага выйсця проста не застанецца», — напісаў Z-патрыёт.
Ён упэўнены, што і ў Вашынгтоне, і ў Кіеве з вялікай нецярплівасцю чакаюць, калі гэта адбудзецца. Гэта дазволіць ім дыктваць Крамлю ўмовы міру.
«Пастка зачыняецца. Менавіта зацягнутая звыш меры вайна стала галоўнай пагрозай самому існаванню цяперашняй палітычнай сістэмы», — напісаў Калашнікаў.
Ён канстатаваў, што вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва Расіі аказалася няздольным весці сучасныя войны з сапраўды моцнымі праціўнікамі.
«Бяссільная», паводле яго слоў, сістэма і ў тым, каб паставіць эканоміку і прамысловасць Расіі на ваенныя рэйкі.
Z-блогер параўнаў цяперашнюю РФ з зонай, якая здольная трымаць на вуздзе толькі зэкаў унутры, бо яе «вежы і ўмацаванні звернутыя ўнутр».