22 лютага 2026, Нядзеля, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заплаціце падаткі ў Польшчы і падтрымайце «Хартыю’97»

Заплаціце падаткі ў Польшчы і падтрымайце «Хартыю’97»

Ваша дапамога важная як ніколі раней

Дарагія сябры! Калі вы жывяце ў Польшчы і лічыце, што мы робім важную справу, у вас ёсць простая магчымасць падтрымаць «Хартыю’97».

Найгалоўнейшае — вы не выдаткуеце ані капейкі ўласных сродкаў.

Вы можаце накіраваць частку выплачанага вамі падаходнага падатку на працу нашага сайта, падтрымаўшы рэдакцыю.

У мінулым годзе мы ўжо звярталіся да вас з падобнай просьбай. Грошай, якія нам удалося сабраць, хапіла, каб аплаціць месячную стаўку журналіста. Мы ўдзячныя кожнаму, хто пералічыў частку свайго падатку на нашу падтрымку.

Калі вы працуеце ў Польшчы, вам штогод трэба падаваць падатковыя дэкларацыі PIT — з 15 лютага па 30 красавіка.

Каб гэта зрабіць, зайдзіце на сайт podatki.gov.pl.

Каб пачаць падачу дэкларацыі, трэба націснуць «Złóż PIT».

Галоўнае — не прапусціце пункт «1,5% podatku dla OPP» — перадача 1,5% падатку, належнага да выплаты, грамадскай арганізацыі.

У полі «Numer KRS wybranej organizacji (Poz. 147 z PIT-37)» увядзіце нумар 0000507234. Гэта нумар FaniMani — партнёрскай арганізацыі, якая дапаможа нам атрымаць падтрымку.

У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku (Poz. 149 z PIT-37)» трэба ўвесці лічбы 107906. Гэта нумар «Хартыі’97» у FaniMani.

Графа «Kwota 1,5% podatku do przekazania OPP (Poz. 148 z PIT-37)» запаўняецца сістэмай аўтаматычна.

Пасля націсніце кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць).

Калі ў вашай арганізацыі PIT разлічвае бухгалтар, вы можаце перадаць яму дадзеныя «Хартыі’97», пазначаныя вышэй.

Інструкцыя для іншых відаў PIT

Калі вы індывідуальны прадпрымальнік (działalność gospodarcza) і запаўняеце іншую падатковую дэкларацыю, укажыце дадзеныя ў наступных палях:

Ryczałt — PIT-28

у пункце 251 указаць нумар KRS 0000507234;

у пункце 253 — 107906.

Skala podatkowa — PIT-36

у пункце 520 указаць нумар KRS 0000507234;

у пункце 522 — 107906.

Podatek liniowy — PIT-36 L

у пункце 172 указаць нумар KRS 0000507234;

у пункце 174 — 107906.

Дапамог сам — раскажы іншым

Сёння ў Польшчы працуюць дзесяткі тысяч беларусаў. Пасля 2020 года амаль у кожнага, хто жыве ў Беларусі, ёсць сваякі, сябры, знаёмыя, якія пераехалі ў гэтую краіну. Вы можаце расказаць ім пра магчымасць падтрымаць наш сайт.

Калі вы ўжо дапамаглі нам — пакажыце гэтую інструкцыю вашым сябрам, калегам на працы.

Далучайце да гэтай акцыі знаёмых палякаў і ўкраінцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках