У Беларусі — рэкордны кадравы голад
23- 22.02.2026, 20:39
- 9,240
Максімум вакансій за гады незалежнасці.
У Беларусі ў мінулым годзе назіралася самая вострая нястача работнікаў за ўвесь перыяд незалежнасці. Гэта вынікае з базы даных Белстата, заўважыла «Зеркало».
У 2025 годзе на рынку працы быў рэкордны дэфіцыт работнікаў, судзячы па заяўленай наймальнікамі колькасці вакансій — 163 794.
Колькасць свабодных працоўных месцаў, на якія шукалі новых спецыялістаў, павялічвалася ў канцы 2010-х, дасягнуўшы піку ў 2019-м — 83 571. Годам пазней колькасць вакансій зменшылася да 71 995. А потым пачала расці больш інтэнсіўнымі тэмпамі.
У выніку з 2020 па 2025 год колькасць заяўленых вакансій павялічылася больш чым у два разы.