Украінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты
3- 22.02.2026, 16:31
- 4,132
Непасрэдна на аэрадроме ў Арлоўскай вобласці.
Telegram-канал «Дасье шпіёна» паведамляе, што 20 лютага ўкраінскія дроны атакавалі аэрадром «Пугачоўка» ў Арлоўскай вобласці.
У выніку ўдару былі пашкоджаныя верталёт Мі-8 319-га асобнага верталётнага палка і верталёт Ка-52 16-й брыгады армейскай авіяцыі.
Верталёты аднаўленню не падлягаюць, сцвярджае канал.