22 лютага 2026, Нядзеля, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр былы палітвязень Дзяніс Сакалоўскі

1
Памёр былы палітвязень Дзяніс Сакалоўскі
Дзяніс Сакалоўскі

Яго вызвалілі ў 2021 годзе.

Пра смерць былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага паведаміла 22 лютага былая палітзняволеная Ксенія Луцкіна.

«Выдатны аператар, цудоўны чалавек. Былы палітвязень, які ніколі нікому не скардзіўся», — напісала яна на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), пасля вызвалення летам 2021 года Сакалоўскі з’ехаў у Нямеччыну. Мужчына, як адзначае БАЖ, памёр у суботу, 21 лютага.

Паводле інфармацыі праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, Сакалоўскі — былы аператар тэлеканала «Беларусь 1». Быў затрыманы 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба Беларусь» за «ухіленне ад выплаты падаткаў». Вызвалены 23 жніўня 2021 года «на падставе памілавання».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках