Стала вядома, чаму ў мінскім метро сінія цягнікі
4- 22.02.2026, 14:07
- 3,166
Метрапалітэн раскрыў сакрэт.
З моманту запуску Мінскага метрапалітэна ў 1984 годзе электрацягнікі заўсёды былі сіняга колеру. Але гэта не азначае, што іншыя колеры для афарбоўкі саставаў падземкі не разглядаліся, паведамляе «Еўрарадыё».
У мінскім Метрапалітэне расказалі, чаму спыніліся на блакітных вагонах.
Колер выбралі на Мыцішчынскім машынабудаўнічым заводзе. Ён пастаўляў цягнікі для метрапалітэнаў Савецкага Саюза яшчэ задоўга да з’яўлення метро ў Мінску, і ўсе яны былі сіня-блакітныя.
«Гэты колер лічыцца самым спакойным для ўспрымання. Афарбоўка ўсіх мадыфікацый цягнікоў Мыцішчынскага завода заставалася нязменнай, вагоны былі сіня-блакітныя», — кажуць у мінскім Метрапалітэне.
Але напрыканцы 1970-х канструктары Мыцішчынскага машынабудаўнічага завода эксперыментавалі з афарбоўкай. Вагоны доследных саставаў былі не толькі сінія, але і жоўтыя ды зялёныя. Аднак па выніках эксперыменту спыніліся на звыклым нам сінім варыянце.