У Беларусі — рэкордны кадравы голад
10- 22.02.2026, 11:09
- 3,724
Колькасць незапоўненых вакансій дасягнула максімуму.
У Беларусі летась назіралася найвострая нястача работнікаў за ўвесь перыяд незалежнасці. Гэта вынікае з базы даных Белстата, піша «Зеркало».
У 2025 годзе на рынку працы быў рэкордны дэфіцыт работнікаў, паводле колькасці вакансій, заяўленых наймальнікамі, — 163 794.
Колькасць свабодных працоўных месцаў, на якія шукалі новых спецыялістаў, павялічвалася напрыканцы 2010-х, дасягнуўшы піку ў 2019-м — 83 571. Годам пазней колькасць вакансій знізілася да 71 995. А пасля пачала расці больш інтэнсіўнымі тэмпамі.
У выніку з 2020 па 2025 год колькасць заяўленых вакансій павялічылася больш чым у два разы.