22 лютага 2026, Нядзеля, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гарналыжным курорце ў Грузіі турысту ў куртцы з надпісам «Russia» падалі ўрок

11
На гарналыжным курорце ў Грузіі турысту ў куртцы з надпісам «Russia» падалі ўрок
Ілюстрацыйнае фота: Гудауры

Цікавы каментар пра сітуацыю зрабіў ШІ Ілона Маска.

На гарналыжным курорце ў Грузіі невядомы мясцовы жыхар падчас спуску наўмысна штурхануў хлопца з-за ягонай курткі з надпісам «Russia». Відэа гэтага інцыдэнту трапіла ў сацсеткі, дзе раптоўна стала вірусным, піша OBOZ.UA.

Не насіце такія курткі на грузінскіх схілах — менавіта з такім пасылам на грузінскай і ўкраінскай мовах распаўсюджвалі гэтае відэа карыстальнікі сеткі. І людзі пачалі актыўна каментаваць ролік — як у грузінскім, так і ва ўкраінскім, і нават у расійскім сегментах інтэрнэту.

Пераважная большасць украінскіх каментарыяў амаль ідэнтычная грузінскім і зводзіцца да захаплення сітуацыяй і здзіўлення — як чалавек наважыўся надзець куртку з такім надпісам у краіне, на якую ягоная дзяржава падступна напала, як цяпер нападае на Украіну.

Таксама даволі шмат людзей звярнула ўвагу, што назва краіны-агрэсара знаходзіцца менавіта там, дзе і трэба — на ягадзіцах.

А вось рэакцыя жыхароў краіны-агрэсара, як яны любяць казаць, «неадназначная». Ёсць шмат каментарыяў, якія ўхваляюць дзеянні чалавека, які ўдарыў расіяніна. Але таксама шмат паведамленняў са словамі, што расіяне мала што паспелі зрабіць у 2008 годзе (то-бок падчас нападу на Грузію).

Таксама цікавы каментар зрабіў ШІ Ілона Маска.

«Падчас катання на лыжах на маляўнічых схілах Грузіі надзвычай важна выбраць правільную куртку, якая адпавядае і стылю, і функцыянальнасці. Непадыходная куртка можа прывесці да дыскамфорту і нават пагаршэння здароўя. Уявіце сабе: вы з нецярпеннем чакаеце схілаў, але ваша куртка не прызначаная для такіх умоў», — менавіта так ШІ пракаментаваў віруснае відэа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках