23 лютага 2026, панядзелак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг

9
У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў кніг

Частку затрыманых адправілі на «суткі».

У Мінску на гэтым тыдні адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», усяго затрымалі як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі на «суткі» (адміністрацыйны арышт).

Гэтую інфармацыю пацвярджаюць і крыніцы «Нашай Нівы» — паводле звестак выдання, вобшукі і затрыманні былі не адзінкавымі і не выпадковымі, а сістэмнымі і спланаванымі. У некаторых сем’ях затрымалі па некалькі чалавек. Падчас вобшукаў у ўсіх прысутных у кватэрах і офісах правяралі тэлефоны. Усе затрыманыя маюць вялікія заслугі перад беларускай культурай.

Таксама сёння стала вядома, што выдавецтва «Тэхналогія», якое выпускала кнігі і іншую друкаваную прадукцыю на беларускай мове, прыпыніла сваю працу. Паведамленне пра гэта з’явілася ў Facebook. «Па пэўных прычынах выдавецтва «Тэхналогія» не працуе», — гаворыцца ў акаўнце. Іншых тлумачэнняў у публікацыі няма.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках