23 лютага 2026, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска здавала кватэру і была ў шоку, калі жыльцы аддалі ёй ключы

40
Беларуска здавала кватэру і была ў шоку, калі жыльцы аддалі ёй ключы

Кватаранты спачатку зрабілі прыемнае ўражанне.

Два з паловай гады карыстальніца Threads Алеся здавала сваю кватэру. Людзі, якія яе здымалі, спачатку зрабілі на беларуску прыемнае ўражанне. Нядаўна дзяўчына з мужам вырашылі прадаць гэтую нерухомасць і папрасілі жыльцоў высяліцца. Па словах гаспадыні, калі яна ўбачыла, у што ператварылі яе «квадраты», была ў шоку. «Яны проста забілі кватэру», — напісала яна ў сваім акаўнце. У каментарах з ёй пагадзіліся не ўсе, піша «Зеркало».

Судзячы па фота, якія выклала Алеся, яны з мужам здавалі аднапакаёўку з асобнай кухняй і калідорам. Здымалі знаёмыя бацькі дзяўчыны — жанчына (прыблізна 55 гадоў) і мужчына такога ж узросту.

— І вось жанчына спачатку была прыемная, плаціла штомесяц як належыць, дэпазіт мы не бралі, — распавядае аўтарка паста. — З-за таго, што вырашылі прадаваць кватэру, на пачатку лістапада 2025-га папрасілі, [каб] да студзеня 2026-га яны яе вызвалілі. «Так, без праблем», — атрымалі мы адказ.

Па словах дзяўчыны, пазней жыльцы папрасілі падоўжыць тэрмін высялення да 20 лютага. Тлумачылі, што хочуць аформіць інваліднасць мужчыне і з’ехаць у Расію. Алеся з мужам пайшлі ім насустрач.

— У выніку дамовіліся на раніцу гэтай пятніцы (20 лютага. — Заўв. рэд.), што яны здаюць ключы. Яны перанеслі на вечар, потым на раніцу суботы, потым на абед суботы, — апісвае дзяўчына. — Тут мы на саступкі не пайшлі.

Гаспадары ўсё ж такі сустрэліся з жыльцамі.

— Бачылі б вы мой твар, калі я ўбачыла кватэру, — не хавае эмоцый Алеся. — Гэта, б***ць, проста бамжатнік. Ды яны яшчэ і рэчы свае не забралі.

Па словах гаспадыні, шпалеры ў пакоі парваныя, на кухні — пракураныя, газавая пліта «забіта».

— Я не фатаграфавала, наколькі брудны халадзільнік знутры, але паглядзіце, якая пліта: там, б***ць, няма пакрыцця пасярэдзіне! — эмацыйна напісала дзяўчына.

За пяць гадзін яе пост сабраў больш за 75 тысяч праглядаў. Пад ім — звыш 160 каментароў. Не ўсе карыстальнікі Threads падзяляюць эмоцыі Алесі. Вось некаторыя меркаванні:

«Вы сур’ёзна? Давайце паглядзім на вашыя фота. Шпалеры спачатку ўжо былі падраныя, у санвузле відавочная працячка, ад чаго шпалеры і адклеіліся. Пліта проста адмываецца, там, відаць, кава пралілася і прыгарэла»;

«Там пад акном шпалеры, відавочна, адышлі ад сырасці, бо перапад тэмператур. Крэсло на колцах — так, звычайна пакідае такія сляды. Усё гэта называецца слядамі бытавання, натуральным зносам. Так і бывае, калі ў кватэры жывуць людзі. Пліту, вядома, пастараліся «забіць», тут не спрачаюся»;

«Пліта, канечне, іх віна, але ўсё астатняе — у вас вельмі бюджэтны рамонт. Ён хутка зношваецца»;

«Пра які «натуральны знос» усе пішуць? У вас такі ж п***ц удома пасля 2,5 года пражывання? Я згодная, што нічога прама крытычнага і складана выпраўляльнага няма, але не называйце гэта натуральным зносам. Гэта наплявальніцкае стаўленне да маёмасці, таму што яна чужая і ім за гэта нічога не будзе»;

«Не драматызуйце моцна, хутка надыдзе прыняцце і разуменне, што шпалеры самі адклейваюцца, куты адлятаюць, без выцяжкі фарба цямнее, пліту прыйшоў час замяніць. Нічога крымінальнага не ўбачыў: калі клінінг не быў прапісаны, акта няма, то жыльцы і не павінны прыбіраць. Праз два гады арэнды, у любым выпадку, трэба ўсё фарбаваць і пераклейваць. Калі так ставіцца да выбару арандатараў і афармлення дакументаў — гэта база»;

«Шпалеры і падлога — натуральны знос. Гэта норма, пліта проста, відавочна, спачатку старая. Вы не здавалі ім кватэру з суперякасным рамонтам і хочаце назад ідэал? Лінолеум — гэта наагул расходнік, і шпалеры таксама. Яны, дарэчы, маюць уласцівасць адклейвацца»;

«Тут супала бінга: цяп-ляп рамонт і такі ж лад жыцця. Вось і вынік атрымаўся страшны. Але, у прынцыпе, нічога непапраўнага няма».

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках