21 лютага 2026, Субота, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Генерал РФ скардзіўся на стойкасць украінскіх вайскоўцаў

2
СМІ: Генерал РФ скардзіўся на стойкасць украінскіх вайскоўцаў

«Францыя трымалася менш, чым гэты апорнік».

Журналісты праекта «Схемы» («Радыё Свабода») атрымалі доступ да вялікага аб’ёму перапіскі расійскага генерал-маёра Рамана Дземурчыева. У адным з паведамленняў ён наракае на стойкасць Сіл абароны Украіны на фронце.

У адным з галасавых паведамленняў ён кажа, верагодна, пра байцоў тагачаснай 3-й асобнай штурмавой брыгады.

«Х...ярылі дзесьці два эшалоны снарадаў. Каб ты бачыў на відэа гэты апорнік, Францыя ў Вялікую Айчынную вайну трымалася менш, чым гэты апорнік. Там жывога месца няма. Там нават, бл...ць, на дрэвах няма галінак. Там усё выкарчавана. Усё гарыць. А яны выходзяць з акопа і мочаць, бл...ць, і яечню на вогнішчы смажаць. Уяўляеш?» – сказаў генерал.

Камандзір 1-га механізаванага батальёна 3-й ОШБр Трэцяга армейскага корпуса Іван Старостэнка з пазыўным «Кіпіш», якому журналісты далі паслухаць гэта паведамленне, сказаў, што гаворка пра яго брыгаду.

Паводле яго слоў, размова Дземурчыева датычыла пазіцыі «Паўлаград», якая была ў зоне адказнасці яго батальёна паблізу Нававодзянага і Макееўкі. Па гэтай пяхотнай пазіцыі праціўнік масіравана выкарыстоўваў КАБ, ствольную артылерыю і мінамёты: за адзін дзень фіксавалі дзясяткі артылерыйскіх і мінaмётных удараў, не лічачы атак дронаў, распавёў вайсковец.

Пазіцыю «Паўлаград» утрымлівалі амаль тры месяцы, пішуць «Схемы». У адным з баёў украінская пяхота фактычна засталася сам-насам з ворагам, калі артылерыя ўжо не магла працаваць праз блізкасць праціўніка. Тады адзін з байцоў, паводле слоў Старостэнкі, самастойна адбіў атаку, атрымаўшы чарговае кулявое раненне, але выратаваў пазіцыю.

Камандзір падкрэсліў, што стойкасць украінскай пяхоты стала галоўным фактарам абароны. Паводле яго, страты расійскага боку былі значнымі — бывала, што батальён знішчаў да 260 вайскоўцаў праціўніка за суткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках